Вiншаванне Прэзiдэнта Беларусi з 70-годдзем уз'яднання Заходняй Беларусi з БССР
Дарагiя суайчыннiкi!
Вiншую вас з 70-й гадавiнай уз'яднання Заходняй Беларусi з Беларускай Савецкай Сацыялiстычнай Рэспублiкай.
17 верасня 1939 года пачаўся вызваленчы паход Чырвонай Армii, мэтай якога была абарона пакiнутага на волю лёсу беларускага i ўкраiнскага насельнiцтва на тэрыторыi Польшчы ва ўмовах германскага ўварвання i развязвання Другой сусветнай вайны. Гэта не толькi ўмацавала бяспеку СССР, але i стала важным укладам у барацьбу супраць фашысцкай агрэсii.
Нягледзячы на розныя меркаваннi i ацэнкi падзей, звязаных з гэтай датай, бясспрэчны факт: у вынiку ваеннай аперацыi адбылося ўз'яднанне штучна падзеленага беларускага народа, што з'явiлася актам гiстарычнай справядлiвасцi. На вызваленых землях былi створаны ўмовы для будаўнiцтва новага жыцця. Беларусы атрымалi магчымасць развiваць дзяржаўнасць у рамках адзiнага нацыянальна-тэрытарыяльнага ўтварэння. Сёння суверэнная i мiралюбiвая Беларусь беражлiва ставiцца да сваёй гiсторыi, тэрытарыяльнай цэласнасцi i незалежнасцi. Яна стала добрым домам для прадстаўнiкоў розных нацыянальнасцяў, якiя карыстаюцца роўнымi правамi i магчымасцямi, фармiруючы адзiны народ. Перакананы, што дзякуючы патрыятызму i згуртаванасцi мы ўпэўнена пераадолеем цяжкасцi i дасягнём умацавання i працвiтання Айчыны.
Ад усёй душы жадаю вам, дарагiя суайчыннiкi, аптымiзму, здароўя i шчасця.
Аляксандр Лукашэнка.
Каментарыяў: 0 Даслаць каментарый |