У Беларусi вызначаны парадак прадастаўлення ўчасткаў ляснога фонду юрыдычным асобам у арэнду i карыстанне
У Беларусi вызначаны парадак прадастаўлення ўчасткаў ляснога фонду юрыдычным асобам у арэнду i карыстанне
У Беларусi вызначаны парадак прадастаўлення ўчасткаў ляснога фонду юрыдычным асобам у арэнду i (або) карыстанне для ажыццяўлення лесакарыстання. Адпаведнае палажэнне зацвердзiў Прэзiдэнт Беларусi ўказам № 444 ад 9 верасня 2009 года.
У адпаведнасцi з палажэннем арэндная плата ўстанаўлiваецца зыходзячы з кошту лясных рэсурсаў, што перадаюцца ў арэнду, i стаўкi рэфiнансавання Нацыянальнага банка. Пры гэтым арандатар не вызваляецца ад платы за лесакарыстанне па таксах за лясныя карыстаннi. Унесеная арандатарам сума будзе залiчвацца на рахунак юрыдычнай асобы, якая вядзе лясную гаспадарку, на тэрыторыi якой знаходзiцца ўчастак ляснога фонду, што перадаецца ў арэнду.
Каментарыяў: 0 Даслаць каментарый |