Мілінкевіч запрасіў на свой форум еўрапейскіх і расійскіх палітыкаў

Источник материала:  
14.09.2009 12:56 — Новости Политики


На Беларускі еўрапейскі форум запрашаюцца вядомыя еўрапейскія палітыкі. Сярод запрошаных асобаў Беніта Фэрэра-Вальднэр, Хавіер Саляна, Лех Валенса, Вацлаў Гавэл, Вітаўтас Ландсбергіс.

Дарадца старшыні руху «За свабоду» Алесь Лагвінец паведаміў, што ўжо падрыхтавана каля двухсот запрашэнняў:

«Запрашэнні дасылаюцца ад імя Аляксандра Мілінкевіча. Лідэр руху «За свабоду» запрашае падтрымаць паварот Беларусі ў бок аб'яднанай Еўропы і завітаць на Еўрафорум у якасці ганаровых гасцёў. У тэксце ліста таксама падаецца інфармацыя пра Беларускі еўрапейскі форум, ягоныя мэты і задачы. Запрашэнне ў тым ліку носіць інфармацыйны характар — мы даводзім да ведама прадстаўнікоў еўрапейскай палітычнай эліты інфармацыю пра дзеянні і планы беларускіх праеўрапейскіх сілаў. Такім чынам, Форум закліканы змабілізаваць прыхільнікаў еўраінтэграцыі Беларусі як унутры краіны, так і за яе межамі», — падкрэсліў Алесь Лагвінец.

Сярод запрошаных асобаў старшыня Еўрапейскага парламенту Ежы Бузэк, якога Аляксандр Мілінкевіч запрасіў падчас асабістай сустрэчы ў жніўні, еўракамісар па знешніх сувязях і еўрапейскай палітыцы добрасуседства Беніта Фэрэра-Вальднэр, старшыня Еўрапейскай народнай партыі Вільфрэд Мартэнс, кіраўнік нямецкіх хрысціянскіх дэмакратаў Рональд Пафала, а таксама шматлікія дэпутаты Еўрапейскага парламенту і нацыянальных парламентаў краінаў ЕЗ ды «Ўсходняга партнёрства». У спісе запрошаных — блізкі сябра лідэра руху «За Свабоду», былы дэпутат Еўрапарламенту славуты фінскі аўтагоншчык Ары Ватанен.

Шэраг расійскіх палітычных і грамадкіх дзеячоў таксама будуць запрошаныя на Беларускі еўрапейскі форум.

←Милиция конфисковала рукопись нового романа Северинца

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика