Аляксандр Лукашэнка павiншаваў ваеннаслужачых 76-й гвардзейскай дэсантнай дывiзii з 70-годдзем стварэння

Источник материала:  

Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка павiншаваў ваеннаслужачых i ветэранаў 76-й гвардзейскай дэсантна-штурмавой Чарнiгаўскай Чырванасцяжнай дывiзii з 70-й гадавiнай стварэння гэтага найстарэйшага падраздзялення Паветрана-дэсантных войскаў.

"Золатам упiсаны ў ратны летапiс Вялiкай Айчыннай вайны нязгасны подзвiг ветэранаў вашага злучэння, якiя прымалi актыўны ўдзел у вызваленнi Беларусi ад нямецка-фашысцкiх захопнiкаў", — гаворыцца ў вiншаваннi.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што сёння гвардзейцы дастойна нясуць нялёгкую, але ганаровую службу пад баявым ардэнаносным Сцягам дывiзii, умацоўваючы абараназдольнасць Саюзнай дзяржавы беларусаў i расiян.

Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.

 

 

←«Линия Сталина» — миф, искажающий историю и реальность

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика