Беларусь спадзяецца на хутчэйшую рэалiзацыю пагаднення з Кiтаем па здзелцы панв

Источник материала:  

Беларусь спадзяецца на хутчэйшую практычную рэалiзацыю пагаднення з Кiтаем па абмене нацыянальнымi валютамi (панв). Аб гэтым заявiў прэм'ер-мiнiстр Беларусi Сяргей Сiдорскi на сустрэчы з вiцэ-прэм'ерам Дзяржаўнага савета КНР, членам Палiтбюро ЦК КПК Хуэй Лян'юем, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Сумесна з Кiтаем Беларусь працуе над праектам мадэрнiзацыi цэментнай i энергетычнай галiн. Створана сумеснае прадпрыемства па зборцы электрабытавой тэхнiкi "Гарызонт-Мiдэа". У Кiтаi дзейнiчае сумеснае прадпрыемства па зборцы колавых цягачоў "Санцзян-Волат". Рэалiзуюцца ў Кiтаi новыя праекты па стварэннi СП па зборцы кар'ерных самазвалаў "БелАЗ", трактароў "Беларус", камбайнаў "Гомсельмаш". У сваю чаргу вiцэ-прэм'ер Дзяржсавета Хуэй Лян'юй падкрэслiў вялiкi iнтарэс Кiтая да супрацоўнiцтва з Беларуссю.

 

 

←Посол Великобритании Найджел Гулд-Дэвис покидает Беларусь «с ощущением, что лед тронулся»

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика