Вiншаванне Прэзiдэнта Беларусi з Днём ведаў
Навучэнцам, студэнтам, аспiрантам, настаўнiкам, навукова-педагагiчным работнiкам
Дарагiя сябры!
Сардэчна вiншую вас з Днём ведаў.
Першае верасня напаўняе цудоўным адчуваннем свята сэрцы соцень тысяч людзей — ад школьнiка да сiвога прафесара, аб'яднаных няўтольнай прагай пазнання i радасцю творчасцi. Перад вамi раскрываецца асаблiвы свет, напоўнены скарбамi мудрасцi, якi дае невычэрпныя магчымасцi для новых адкрыццяў i духоўнага росту.
Беларусь па праве ганарыцца высокай якасцю айчыннай адукацыi, якая з'яўляецца найвялiкшым народным здабыткам. Палiтыка, што праводзiцца ў нашай краiне, гарантуе ўсiм юным грамадзянам роўныя ўмовы для авалодання ведамi, рэалiзацыi здольнасцяў i грамадзянскага станаўлення.
Дарагiя навучэнцы, студэнты i аспiранты! Настойлiва заваёўвайце вышынi навукi, цанiце дружбу i ўзаемавыручку. Няхай гэты навучальны год прынясе вам удачу i наблiзiць да ажыццяўлення запаветнай мары.
Паважаныя настаўнiкi i выкладчыкi! Захоўвайце вернасць свайму святому прызванню. Няхай у вашых сэрцах заўсёды гарыць агонь любвi да вучняў, служэння iдэалам асветы i дабра.
Жадаю вам моцнага здароўя, поспехаў у вучобе i працы, шчасця i дабрабыту.
Аляксандр Лукашэнка.