Аляксандр Лукашэнка выказаў спачуваннi родным i блiзкiм Сяргея Мiхалкова
У сувязi са смерцю пiсьменнiка Героя Сацыялiстычнай Працы Сяргея Мiхалкова Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка выказаў глыбокiя i шчырыя спачуваннi яго родным i блiзкiм. Аб гэтым БЕЛТА паведамiлi ў прэс-службе кiраўнiка беларускай дзяржавы.
У спачуваннi, у прыватнасцi, гаворыцца:
"Усё жыццё гэтага выдатнага чалавека было без астатку аддадзена нястомнаму служэнню Айчыне, натхнёнай творчай працы, умацаванню з дапамогай мастацкага слова iдэалаў патрыятызму, высокай маралi i гуманiзму. Яго дзiўны, шматгранны талент знайшоў сваё ўвасабленне ў мностве твораў самых розных жанраў — ад тэкстаў дзяржаўных гiмнаў Савецкага Саюза i Расiйскай Федэрацыi да цудоўных вершаў, баек i п'ес, якiя палюбiлiся мiльёнам юных i дарослых чытачоў.
Мы паважалi i цанiлi Сяргея Уладзiмiравiча як патрыярха савецкай i рускай лiтаратуры, аўтарытэтнага грамадскага дзеяча, даўняга i адданага сябра Беларусi, якi ўнёс вялiкi асабiсты ўклад у захаванне i развiццё творчых сувязяў памiж пiсьменнiкамi брацкiх краiн.
Светлая i ўдзячная памяць пра выдатнага пiсьменнiка i грамадзянiна Сяргея Уладзiмiравiча Мiхалкова нiколi не згасне ў нашых сэрцах".