Ільготныя экспартныя крэдыты ў Беларусi будуць выдавацца i ў расiйскiх рублях
25.08.2009
—
Новости Политики
У мэтах удасканалення механiзма экспартнага страхавання пералiк замежных валют, у якiх у Беларусi выдаюцца экспартныя крэдыты па льготных стаўках, дапаўняецца расiйскiм рублём. Адпаведны ўказ № 431 падпiсаў Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка. Дакумент уносiць змяненнi i дапаўненнi ва ўказ № 534 ад 25 жнiўня 2006 года "Аб садзейнiчаннi развiццю экспарту тавараў (работ, паслуг)".
Экспартныя крэдыты ў расiйскiх рублях будуць выдавацца пад стаўку рэфiнансавання, устаноўленую Цэнтрабанкам РФ.
Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.