Аляксандр Лукашэнка ўпэўнены ва ўмацаваннi беларуска-ўкраiнскiх сувязяў

Источник материала:  

Кiраўнiк беларускай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка павiншаваў Прэзiдэнта Украiны Вiктара Юшчанку з нацыянальным святам — Днём Незалежнасцi.

Беларусь высока цэнiць традыцыйна дружалюбныя адносiны з Украiнай, заснаваныя на прынцыпах узаемнай павагi i добрасуседства, адзначыў Аляксандр Лукашэнка. "Канструктыўны характар нашых сустрэч з'яўляецца дадатковым пацвярджэннем шчырай зацiкаўленасцi ва ўмацаваннi iснуючых сувязяў", — падкрэслiў ён. Прэзiдэнт Беларусi выказаў упэўненасць, што ўсебаковае беларуска-ўкраiнскае партнёрства будзе i ў далейшым актыўна i дынамiчна развiвацца, садзейнiчаць падтрыманню высокага ўзроўню ўзаемадзеяння.

Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.

 

 

←Новосяд снова судится с Минюстом

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика