Уладзiмiр Макей сустрэўся з кiраўнiком мiсii МВФ у Беларусi Крыстаферам Джарвiсам
21.08.2009
—
Новости Политики
Кiраўнiк Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта Беларусi Уладзiмiр Макей сустрэўся ў Мiнску з саветнiкам аператыўнага офiса Мiжнароднага валютнага фонду па рэгiёну Еўропы, кiраўнiком мiсii МВФ у Беларусi Крыстаферам Джарвiсам.
На сустрэчы былi абмеркаваны пытаннi знешняй палiтыкi Беларусi i перспектывы яе супрацоўнiцтва з Еўрапейскiм саюзам, а таксама развiццё ўзаемаадносiнаў з Мiжнародным валютным фондам.
Кiраўнiк Адмiнiстрацыi быў праiнфармаваны аб ходзе работ па рэалiзацыi праграмы стэнд-бай i аб манiторынгу выканання прадугледжаных палажэннямi праграмы колькасных крытэрыяў i iндыкатыўных мэтавых паказчыкаў.
БЕЛТА.