Будаўніцтва гаражоў і аўтастаянак будзе таннейшым

Источник материала:  

Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь Аляксандр Лукашэнка 21 жнiўня падпiсаў Указ № 427 "Аб патанненнi будаўнiцтва гаражоў i аўтамабiльных стаянак".

Гэтым Указам прадугледжваецца вызваленне ад абкладання падаткам на дабаўленую вартасць абаротаў па рэалiзацыi толькi што пабудаваных на тэрыторыi Беларусi гаражоў i аўтастаянак (доляў у праве ўласнасцi на аўтастаянку) забудоўшчыкам, гаражным кааператывам, а таксама кааператывам, якiя ажыццяўляюць эксплуатацыю аўтастаянак. Акрамя таго, прадугледжваецца вызваленне ад абкладання ПДВ абаротаў па будаўнiцтве названых аб'ектаў i адлiчэнняў у iнавацыйны фонд па iх. Гэтыя меры дазволяць зменшыць кошт будаўнiцтва i рамонту гаражоў i аўтастаянак на 18 %.

Выдзяленне юрыдычным асобам i iндывiдуальным прадпрымальнiкам зямельных участкаў пад гаражы i стаянкi будзе ажыццяўляцца без правядзення аўкцыёну на права заключэння дагавораў арэнды. Органы мясцовага кiравання будуць самастойна ў вызначаным парадку прымаць рашэннi аб iх выдзяленнi па заяўным прынцыпе.

Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.

 

 

←Лукашенко прибыл в Сочи по приглашению российской стороны

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика