Лорд Бэл: Гэта не я раіў прэзідэнту паказвацца на людзях з сынам

Источник материала:  
19.08.2009 18:41 — Новости Политики
Лорд Бэл: Гэта не я раіў прэзідэнту паказвацца на людзях з сынамЕўрарадыё датэлефанавалася да Лондана і паразмаўляла з самім лордам Бэлам. Спачатку піяршчык сказаў, што сышоў у адпачынак, але потым згадзіўся расказаць нават пра тое, ці мае ён дачыненне да публічнасці малодшага сына прэзідэнта.

Еўрарадыё: Скажыце, гэта праўда, што Вы больш не будзеце супрацоўнічаць з нашай краінай?

Лорд Бэл: Кантракт спачатку быў разлічаны толькі на 12 месяцаў, а яны скончыліся. Нельга сказаць, што ён скончыўся раней за планаваны тэрмін, што мяне звольнілі. На самай справе ўсё вельмі проста, кантракт проста скончыўся.

Еўрарадыё: А ці збіраецеся Вы яшчэ калі-небудзь наведаць нашу краіну?


Лорд Бэл: Магчыма нават не адзін, а некалькі разоў.

Еўрарадыё: Можа акурат на адпачынак?

Лорд Бэл: Я магу прыехаць як для бізнес-спраў, так і для ўласнага задавальнення.

Еўрарадыё: Думаю, што беларусы былі б не супраць, калі б Вы нават і яшчэ раз згадзіліся супрацоўнічаць з Беларуссю…

Лорд Бэл: Ведаеце, я павінен сказаць вам: меркаванне, што кантракт з Беларуссю яшчэ існуе — гэта памылка. На гэта няма доказаў. Я сказаў Вам праўду, кантракт быў разлічаны на 12 месяцаў, апошнім месяцам быў жнівень, а ўся іншая інфармацыя пра гэта ўжо з’яўляецца канфідэнцыяльнай.

Еўрарадыё: Канешне, разумеем. Мы хацелі б толькі падзякаваць Вам за працу – імідж нашай краіны сапраўды змяніўся за гэты год.

Лорд Бэл: Дзякуй вам!

Еўрарадыё: У нас яшчэ толькі адно пытанне. Скажыце, гэта Вы параілі нашаму прэзідэнту паказвацца на публіцы з маленькім сынам?

Лорд Бэл: Я ўвогуле не маю ніякага дачынення да гэтага. Я ніколі не раіў такога, гэта была яго ідэя.

←Очередной съезд Партии БНФ пройдет 5 сентября

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика