Чавэс неўзабаве наведае Беларусь
17.08.2009 14:30
—
Новости Политики
Выступаючы ў нядзельнай радыёпраграме”Алё, прэзідэнт”, кіраўнік Венесуэлы Уга Чавес пацвердзіў свой намер наведаць Беларусь, Расію і Лівію сёлета ў верасні.
Паводле Чавеса, “гэта падарожжа было запланавана ад пачатку году, аднак апошнім часам з'явілася шмат прычын актывізаваць супрацоўніцтва з гэтымі трыма краінамі, якія з'яўляюцца стратэгічнымі хаўруснікамі Венесуэлы”, падае агенцтва France Presse.
Венесуэльскі лідэр выказаў сур’ёзную заклапочанасць у сувязі з тым, што суседняя Калумбія прапанавала вайскоўцам ЗША выкарыстоўваць на яе тэрыторыі сем ваенных базаў.
Ён лічыць, што падобнае рашэнне можа прывесці да вайны ў рэгіёне. Аднак “ЗША атрымаюць дастойны адпор з боку лацінаамерыканскіх краін, калі пачнуць ваенную агрэсію супраць Венесуэлы”.
Чавес перакананы, што Вашынгтон хоча адхіліць яго ад улады і гатовы зрабіць напад на яго краіну, каб завалодаць найбуйнейшымі ў свеце нафтавымі радовішчамі.
Прэзідэнт Венесуэлы заклікаў свой народ рыхтавацца да магчымай агрэсіі Вашынгтона.
Раней Чавес заявіў пра намер Каракаса закупіць у гэтых мэтах расійскую ваенную тэхніку.