Поздравление президента Беларуси со 125-летием со дня рождения Якуба Коласа

Источник материала: БелТА  
03.11.2007 09:34 — Новости Политики
Дарагія суайчыннікі!

Шчыра віншую вас са 125-годдзем з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Якуба Коласа.

Вялікі пясняр займае адно з найбольш пачэсных месцаў у сузор'і славутых сыноў нашай краіны. Якуб Колас - знакаміты класік нацыянальнай літаратуры, буйны грамадскі i дзяржаўны дзеяч, вучоны i педагог, чалавек шматграннага таленту, светлага розуму, шчодрай душы, які нястомна служыў Беларусі, праслаўляў яе ва ўсім свеце.

Літаратурная спадчына Якуба Коласа - гэта сапраўдная энцыклапедыя народнага жыцця, скарбонка выдатнай, прыгожай i чыстай беларускай мовы. Яго бессмяротныя творы складаюць падмурак нашай духоўнай культуры, абуджаюць у сэрцах людзей пачуцці патрыятызму і гонару за Радзіму.

Няхай жа i надалей жыццё i дзейнасць Якуба Коласа будуць для нас яскравым прыкладам невычэрпнай любві да Айчыны, вучаць шанаваць i берагчы сваю зямлю, самааддана працаваць на карысць беларускага народа.

Жадаю вам здароўя, поспехаў, шчасця i дабрабыту.

Аляксандр Лукашэнка.

3 лістапада 2007 года.
←Якуб Колас занимает почетное место в созвездии прославленных сыновей Беларуси - А.Лукашенко

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика