Поздравление президента ко Дню белорусской письменности

Источник материала: БелТА  
01.09.2007 09:44 — Новости Политики
Удзельнікам і гасцям урачыстасцей Дня беларускага пісьменства

Паважаныя сябры!

У нашай краіне стала добрай традыцыяй у першую нядзелю верасня адзначаць Дзень беларускага пісьменства. На працягу чатырнаццаці гадоў свята ідзе праз усю Беларусь. Яго сталіцамі былі славутыя культурныя і асветныя цэнтры - Полацк, Тураў, Навагрудак, Нясвіж, Орша, Пінск, Заслаў'е, Мсціслаў, Мір, Камянец, Паставы. 3 гэтымі месцамі звязаны імёны такіх гістарычных асоб, як Еўфрасіння Полацкая і Кірыла Тураўскі, Францыск Скарына і Пётр Мсціславец, Сімяон Полацкі і Спірыдон Собаль.

Сёлета ўрачыстыя мерапрыемствы адбудуцца ў Шклове - адным з прыгажэйшых гарадоў Магілеўшчыны, які ў свой час стаў радзімай першага беларускага прафесійнага тэатра.

Дзень беларускага пісьменства - гэта свята тых, хто зберагае духоўную спадчыну нашага народа, узбагачае нацыянальную культуру, шануе родную мову. Праўдзівае, сумленнае і адказнае слова пісьменніка і журналіста сёння надзвычай запатрабавана людзьмі. Яно - залог кансалідацыі грамадства, неабходнай для далейшага паспяховага развіцця нашай незалежнай краіны, павышэння дабрабыту яе жыхароў, пабудовы моцнай і квітнеючай Беларусі.

Шчыра жадаю ўсім удзельнікам і гасцям урачыстасцей здароўя і дабрабыту, жыццёвай мудрасці і аптымізму, поспехаў у працы і шчасця.

Аляксандр Лукашэнка.

2 верасня 2007 года.
←Александр Лукашенко направил приветствие участникам Дня белорусской письменности

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика