На Миорщине появился первый молодежный экипаж-тысячник
Бадай, самая вялікая нагрузка на збожжавы камбайн у філіяле «Павяцце»: амаль па 400 гектараў зерневых і зернебабовых культур, а з улікам рапсу – усе 500 га. У такой сітуацыі важны кожны момант ад фарміравання экіпажаў і падрыхтоўкі тэхнікі да арганізацыі работ. Калі зыходзіць з тэмпаў жніва, з гэтым у гаспадарцы ўсё ў парадку. Больш таго, першым тысячнікам на айчынным камбайне КЗС-1218 стаў Аляксей Мароз (на фота злева), які прадстаўляе маладзёжны экіпаж.
Перад абедам 13 жніўня на толькі што абмалочаным ячменным полі ля Чарняўцаў адбылося ўрачыстае ўшанаванне перадавога экіпажа.
Аляксея Мараза і яго юнага памочніка і механізатара Ілью Кашко пераапранулі ў белыя лідарскія майкі і кепкі ад райкама БРСМ. Чырвоную стужку праз плячо павесілі намеснік генеральнага дырэктара ААТ «Полацкі малочны камбінат» па раслінаводстве Мікалай Муравейка і старшыня прафкама прадпрыемства Таццяна Акімава.
Начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Аляксандр Шокель падкрэсліў: гэта не першы поспех маладых людзей, і на айчынных камбайнах з вопытным і ўмелым экіпажам можна дабівацца выдатных вынікаў. Пажадаў новых поспехаў, уручыў прафсаюзную ўзнагароду з грашовай прэміяй.
Са словамі шчырых віншаванняў і далейшых пажаданняў поспеху на ўборачнай ніве да экіпажа звярнуліся прадстаўнікі інтэграцыйнай структуры. Яны прыпаднеслі традыцыйны каравай і падарункі.
Намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Аксана Ашурка і першы сакратар райкама ГА БРСМ Вікторыя Фурс адзначылі старанне маладога камбайнера, а таксама падзякавалі яго жонцы і дзецям за паразуменне, што мужу і гаспадару ў гарачы час жніва даводзіцца мала часу праводзіць з сям’ёй. Зноў – адпавядаючыя ўмовам спаборніцтва ўзнагароды, сувеніры.
Аляксандр Казіміравіч у заключэнне адзначыў вялікую ўвагу, якую надае працы камбайнераў дырэктар філіяла Рыгор Міна. Ён у сваіх падначаленых упэўнены. Тут жа на полі знаходзіўся яшчэ адзін экіпаж – камбайнер Мікалай Міна з памочнікам Дзмітрыем Немянёнкам – на рахунку якога звыш 800 тон зерня. У Юрыя Мутара і Валерыя Наваеўскага намалот перабольшваў 900 тон. Рыгор Мікалаевіч запэўніў, што і яны абавязкова сёлета стануць тысячнікамі, ураджайных палёў у гаспадарцы дастаткова.
Фотаматэрыял Казіміра БЛАЖЭВІЧА.
Леанід МАТЭЛЕНАК.