Сустрэчы давераных асоб з выбаршчыкамі раёна

Источник материала:  
06.08.2020 — Разное

Давераныя асобы кандыдата ў Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі Надзея Лазарэвіч і Дзмітрый Дук правялі шэраг сустрэч з выбаршчыкамі нашага раёна.Сустрэчы давераных асоб  з выбаршчыкамі раёна

Сустрэчы давераных асоб  з выбаршчыкамі раёна

Сустрэчы давераных асоб  з выбаршчыкамі раёна

Генеральны дырэктар холдынга “Бабруйскаграмаш” Надзея Лазарэвіч сустрэлася з жыхарамі аграгарадка Паўлавічы ў мясцовай СШ імя Р.А.Худалеева, з гараджанамі ў раённым Доме культуры, а таксама з жыхарамі аграгарадкоў Мышкавічы і Баравіца – ва ўстановах культуры гэтых населеных пунктаў.
Была ўзнята тэма дынамічнага развіцця Беларусі, у тым ліку ў сферы IT-тэхналогій, эканамічнай бяспекі. У сваёй прамове Надзея Лазарэвіч зрабіла акцэнт на тым, што ў нашай краіне кожны можа дабіцца любых вышынь – ёсць усе магчымасці рэалізаваць свой патэнцыял.
Асаблівую ўвагу яна надала міралюбівай палітыцы Беларусі. Падкрэсліла, што наша краіна не ўдзельнічае ў ваенных дзеяннях, нашы прадстаўнікі не ваююць за межамі Беларусі. Мы жывем у міры і спакоі, кіраўніцтва дзяржавы адстайвае інтарэсы грама­дзян, для яго кожны чалавек – важны.
Надзея Лазарэвіч закранула тэму барацьбы з каранавіруснай інфекцыяй, дзе Беларусь выбрала свой шлях, і гэты падыход аказаўся правільным. Ішла размова пра ўвагу да хворых, заслугі нашых медыкаў.
Былі таксама абмеркаваны пытанні жыллёва-камунальнай сферы, маладзёжнай палітыкі, развіцця сельскіх тэрыторый, будаўніцтва жылля для маладых спецыялістаў і іншыя.
Надзея Лазарэвіч заклікала ўсіх прыняць удзел у галасаванні на выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

_________________________


Сустрэчы давераных асоб  з выбаршчыкамі раёна

Сустрэчы давераных асоб  з выбаршчыкамі раёна

Рэктар МДУ імя А.А.Куляшова Дзяніс Дук сустрэўся з жыхарамі аграгарадка Жылічы, дзе адзначыў асноўныя накірункі дзяржаўнай палітыкі, аспекты Паслання Прэзідэнта беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу.
Ён паведаміў, што ў ходзе сустрэч паступае нямала пытанняў, якія накіроўваюцца Кіраўніку дзяржавы, уносяцца ў адпаведны пратакол даручэнняў для вырашэння і выканання.
Заслужаная настаўніца Беларусі К.А.Кухарэнка звярнулася да Дзяніса Дука з просьбай перадаць А.Р.Лукашэнку ад імя жылічан запрашэнне наведаць Жыліцкі палацава-паркавы ансамбль.

Фота Максіма МІКЕШЫНА і Наталлі ХАДАКОВАЙ.

←«Мы будем сами решать, в какой стране жить». Общественные объединения и партии обратились к белорусам

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика