Трэці дзень датэрміновага галасавання на Камсамольскім выбарчым участку №3 праходзіць стабільна
06.08.2020
—
Разное
Трэці дзень датэрміновага галасавання на Камсамольскім выбарчым участку № 3. 128 выбаршчыкаў аддалі свае галасы на працягу другога дня. Амаль такая ж колькасць была і ў першы дзень, кажуць назіральнікі. Па словах членаў камісіі, раніцай найбольш актыўна галасуюць пенсіянеры, увечары ж праявіць актыўную грамадзянскую пазіцыю прыходзіць працоўная моладзь.
– Дапамажы, Госпадзі, не загубіць нашу страну! – кажа пажылая жанчына, заходзячы на ўчастак.
– Усё ў нашых руках, – адказвае ёй сямейная пара, якая толькі што прагаласавала.