На 6 жніўня сіноптыкі абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі
05.08.2020 15:55
—
Разное

6 жніўня па Гомельшчыне будзе да +32 / БЕЛТА
У чацвер, 6 жніўня, у Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць, паведамляе Белгідрамет.
Будзе пераважна без ападкаў, вецер паўночны слабы.
Уначы прагназуецца 12-18 вышэй за нуль, месцамі будзе +8...+11. Удзень будзе 23-29 цяпла, па паўднёвым усходзе — да 30-32 са знакам "плюс".
У сувязі з высокай тэмпературай сіноптыкі абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі.