У Мінску гарэла сцэна ў парку Дружбы народаў, дзе можна ладзіць выбарчыя мітынгі
04.08.2020 09:46
—
Разное
Абгарэла сцэна ў парку Дружбы народаў / t.me/nexta_live
У Мінску адбыўся пажар на сцэне ў парку Дружбы народаў, дзе дазволена ладзіць выбарчыя мітынгі.
"Цяпер на месцы працуе міліцыя, АМАП, СК і КДБ. Так, з-за часткова згарэлага поліэтыленавага задніка гора-сцэны", — напісаў блогер NEXTA, які выклаў у інтэрнэт здымкі абгарэлай сцэны. Па яго словах, гэта зрабілі "невядомыя партызаны".
Сцэну гарадскія ўлады паставілі напярэдадні. Пасля таго, як штаб Святланы Ціханоўскай абвясціў, што 6 жніўня плануе сабраць яшчэ адзін вялікі перадвыбарны мітынг, чыноўнікі занялі ўсе вечары ў парку Дружбы народаў вечаровымі канцэртамі. А на 6 жніўня прызначылі святкаванне Дня чыгуначных войскаў.
Між тым, парк Дружбы народаў — адно з нешматлікіх месцаў у Мінску, дзе ўлады дазволілі праводзіць выбарчыя мітынгі.