Беларуска ў Расіі праходзіць па крымінальнай справе аб кантрабандзе з Казахстана
03.08.2020 17:28
—
Разное

Кантрабанду выявілі мытнікі / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com
Грамадзянка Беларусі ў Маскве праходзіць па крымінальнай справа аб кантрабандзе з Казахстана сібутраміна, паведамляе ТАСС. Гэта стымулятар для карэкцыі вагі, абарот і ўвоз якога ў РФ забаронены. Мытнікі знайшлі 5 кілаграмаў прэпарата ў двух пасылках. Затрымалі іх у адным з аддзяленняў пошты ў расійскай сталіцы. Акрамя беларускі, атрымальнікам пасылкі быў грамадзянін Расіі. У дачыненні да яго таксама распачалі крымінальную справу па артыкуле "Кантрабанда моцнадзеючых рэчываў".
Сібутрамін — прэпарат для пахудання, стымулятар цэнтральнай нервовай сістэмы (ён узмацняе пачуццё насычэння). Пасля яго ўжывання ўзнікаюць пабочныя эфекты, людзі скардзяцца на галаўны боль, анарэксію, адсутнасць сна.