Сёння, 31 ліпеня, чакаецца пахмурнае надвор’е, невялікія дажджы. Удзень — +16…+17 °С. Вецер — заходні — да 8 м/с, парывы — да 13. Уначы — 13…15 градусаў цяпла.
1 жніўня — воблачна і без ападкаў. Паўночна-заходні вецер — 6 — 8 м/с, з парывамі — да 14. Дзённая тэмпература — 19…21 градус вышэй за нуль, ноччу — 12…14 цяпла.
2 жніўня характар надвор’я не зменіцца. Заходні вецер —да 4 м/с. Удзень — +21..+23 °С, уначы — +14…+15 °С.
У панядзелак — воблачна і без дажджу. Удзень — +24…+26 °С. Вецер — паўднёвы — да 7 м/с. Ноччу — +17…+18 °С.
“НН”.