На прадпрыемстве ў Светлагорску адбыўся выбух, ёсць пацярпелыя
30.07.2020 22:24
—
Разное
Светлагорскі цэлюлозна-кардонны камбінат / З архіву gp.by
На цэлюлозна-кардонным камбінаце ў Светлагорску адбыўся выбух, ёсць пацярпелыя, паведамляе TUT.by. Два чалавекі трапілі ў раённую бальніцу, адзін з іх, зваршчык, знаходзіцца ў вельмі цяжкім стане. У яго 90% апёкаў цела. Паколькі транспарціроўка немагчымая, з Гомеля выклікалі лекараў. У іншага пацярпелага апёкі на нагах і твары, але пагрозы для яго жыцця няма.
Здарэнне адбылося 30 ліпеня каля 16-й гадзіны. Рабочыя выконвалі працы ў цэху варкі цэлюлозы на трубаправодзе. Што там адбылося, пакуль невядома. Чакаецца, што афіцыйная інфармацыя з'явіцца ў пятніцу.