У апошні дзень ліпеня будзе да +23
Да +23 будзе ў апошні дзень ліпеня / БЕЛТА
У пятніцу, 31 ліпеня, у Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, перадае Белгідрамет.
Уначы месцамі пройдуць невялікія дажджы. Днём на большай частцы тэрыторыі таксама прагназуюцца кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах магчымыя навальніцы. Вецер будзе заходні ўмераны, удзень у асобных раёнах парывісты.
Уначы будзе 8-14 вышэй за нуль, удзень чакаецца +17...+23.
1 жніўня захаваецца воблачнае з праясненнямі надвор'е. Уначы месцамі, а зранку і ўдзень на большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы, днём магчымыя навальніцы. Вецер будзе паўночна-заходні, паўночны ўмераны, удзень парывісты. У асобных раёнах па паўночным усходзе краіны чакаецца моцны парывісты вецер.
Уначы пргназуецца 8-14 цяпла, удзень будзе ад +17 па паўночным усходзе да +24 па захадзе.
У нядзелю, 2 жніўня, таксама чакаецца пераменная воблачнасць. Будзе пераважна без ападкаў, толькі ўначы ў асобных раёнах Гомельшчыны пройдуць невялікія кароткачасовыя дажджы. Вецер будзе паўночны, днём з пераходам на заходні слабы да ўмеранага.
Уначы тэрмометры пакажуць 6-12 са знакам "плюс", удзень будзе 19-25 цяпла. Па паўднёвым захадзе прагназуецца да 27 вышэй за нуль.