На Камароўскім рынку ў Мінску гарэў гандлёвы павільён
29.07.2020 17:49
—
Разное
Пасля пажару / minsk.mchs.gov.by
На Камароўскім рынку ў Мінску гарэў гандлёвы павільён. Здарэнне адбылося ўдзень 29 ліпеня: ратавальнікам пра пажар на вуліцы Кульман паведамілі ў 15:45. Узгаранне адбылося на першым паверсе. Там гарэла маёмасць на плошчы 12 квадратных метраў. Пажар хутка ліквідавалі. Ніхто з людзей не пацярпеў.
Агонь паспеў пашкодзіць маёмасць і падвесную столь у двух гандлёвых павільёнах. Прычына ўзгарання пакуль невядомая. Ёсць версія, што адбылося кароткае замыканне электраправодкі столевай свяцільні, паведамляе minsk.mchs.gov.by.