Мінскія міліцыянты стралялі па аўтамабілі, каб спыніць яго
27.07.2020 20:50
—
Разное
Машына, па якой стралялі міліцыянты / кадр з відэа
27 ліпеня супрацоўнікі сталічнага наркакантролю пры сілавой падтрымцы АМАПа затрымалі людзей, якіх падазраюць у незаконных дзеяннях з наркотыкамі, паведамляе прэс-служба МУС.
Падчас пераследу на вуліцы Карскага міліцыянты паспрабавалі заблакаваць аўтамабіль, які ўцякаў ад іх. Кіроўца паспрабаваў уцячы заднім ходам.
Уцекачоў затрымалі мінскія амапаўцы з дапамогай табельнай зброі. Пры інцыдэнце ніхто не пацярпеў.