На вечар панядзелка прагназуюць навальніцы, залевы і шквалісты вецер
27.07.2020 16:01
—
Разное

Навальніца ў Брэсце / TUT.by
Белгідрамет папярэджвае пра неспрыяльныя з'явы надвор'я на вечар панядзелка.
Ад 15:30 да 21:00 у многіх раёнах краіны чакаюцца моцныя залевы з навальніцамі. Шквалістыя парывы ветру будуць дасягаць парываў да 15-20 метраў за секунду. Таксама прагназуецца град.
Непагадзь верагодная да 23:00.