У Гомелі абрынуліся канструкцыі 4-павярховага будынка
27.07.2020 10:10
—
Разное

На месцы здарэння / mchs.gov.by
У Гомелі абрынуліся канструкцыі ўнутры 4-павярховага цаглянага будынка. Здарэнне адбылося пасля 12-й гадзіны 26 ліпеня на Рабочай вуліцы. Пра яго ратавальнікам паведаміў вартаўнік Дэпартамента аховы. Ён паспеў выбегчы, калі пачуў гукі абвалу канструкцый, паведамляе прэс-служба МНС.
Будынак быў узведзены амаль паўстагоддзя таму. Пасля рамонту яго планавалі здаваць у арэнду пад складскія памяшканні. У апошнія дні ішло ўсталяванне вокнаў. Жалезабетонныя перакрыцці абрынуліся ў будынку на ўсіх чатырох паверхах. Праводзіцца праверка.