У нядзелю ў Беларусі будзе да +29
25.07.2020 14:36
—
Разное
Лета ў Беларусі / Еўрарадыё
У нядзелю, 26 ліпеня, у Беларусі чакаецца да +29, паведамляе Белгідрамет.
Прагназуецца пераменная воблачнасць. Месцамі, пераважна па паўднёвым усходзе Беларусі, пройдуць кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах прагрымяць навальніцы. Вецер будзе усходняй чвэрці ўмераны, пры навальніцах — парывісты.
Уначы тэрмометры пакажуць + 10...+ 17. Днём тэмпература паветра прагрэецца да 23-27 цяпла, па паўднёвым усходзе будзе да +29.