Узнагароджанне за ўклад у будаўніцтва і рэканструкцыю мемарыяльнага комплексу “Памяці спаленых вёсак Магілёўскай вобласці” ў вёсцы Боркі Кіраўскага раёна

Источник материала:  
25.07.2020 — Разное

Сёння ўвечары ў в.Боркі, у мясцовым клубе-музеі, адбылася ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання кіраўнікоў і работнікаў устаноў і арганізацый Кіраўскага раёна, якія ўнеслі значны ўклад у будаўніцтва і рэканструкцыю мемарыяльнага комплексу “Памяці спаленых вёсак Магілёўскай вобласці”.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел старшыня райвыканкама Міхаіл Гулы, старшыня раённага Савета дэпутатаў Галіна Слабоднікава.

Летась кіраўніцтвам Магілёўскай вобласці было прынята рашэнне правесці рэканструкцыю памятных знакаў у в.Боркі, дзе падчас Вялікай Айчыннай вайны адбылася жудасная трагедыя, калі фашысцкія карнікі знішчылі больш двух тысяч мірных жыхароў, і стварыць мемарыял, які б у поўнай меры ўвасабляў усе зверствы нацызму.

Значны ўклад у будаўніцтва і добраўпарадкаванне мемарыяльнага комплексу ўнеслі ўстановы, арганізацыі і прадпрыемствы Кіраўскага раёна, ДЛГУ “Бабруйскі лясгас”, РУП “Беларуснафта-Магілёўаблнафтапрадукт” – яны былі ўшанаваны падчас мерапрыемства.Узнагароджанне за ўклад у будаўніцтва і рэканструкцыю мемарыяльнага комплексу “Памяці спаленых вёсак Магілёўскай вобласці” ў вёсцы Боркі Кіраўскага раёна

Узнагароджанне за ўклад у будаўніцтва і рэканструкцыю мемарыяльнага комплексу “Памяці спаленых вёсак Магілёўскай вобласці” ў вёсцы Боркі Кіраўскага раёна

У ходзе цырымоніі ўзнагароджання кіраўнік раёна Міхаіл Гулы ўручыў Ганаровыя граматы райвыканкама дырэктару РУП “Беларуснафта-Магілёўаблнафтапрадукт” Аляксандру Несцераву, дырэктару ДЛГУ “Бабруйскі лясгас” Андрэю Цвірко. Ганаровай граматы таксама ўдастоены  УКП “Жылкамгас”, аддзел па адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, дырэктар Баравіцкай СШ Сяргей Акуліч, машыніст бульдозера ААТ “ПМК-97 Вадбуд” Аляксандр Капусцін, сталяр ДУКДБП “Кіраўская ПМК №255” Сяргей Каранкевіч, старшыня Стайкаўскага сельвыканкама Міхаіл Фрэйберг.
Узнагароджанне за ўклад у будаўніцтва і рэканструкцыю мемарыяльнага комплексу “Памяці спаленых вёсак Магілёўскай вобласці” ў вёсцы Боркі Кіраўскага раёна

Узнагароджанне за ўклад у будаўніцтва і рэканструкцыю мемарыяльнага комплексу “Памяці спаленых вёсак Магілёўскай вобласці” ў вёсцы Боркі Кіраўскага раёна

Значнай колькасці арганізацый, устаноў, а таксама працаўнікоў была аб’яўлена Падзяка райвыканкама.

Урачыстую цырымонію працягвала старшыня раённага Савета дэпутатаў Галіна Слабоднікава.Узнагароджанне за ўклад у будаўніцтва і рэканструкцыю мемарыяльнага комплексу “Памяці спаленых вёсак Магілёўскай вобласці” ў вёсцы Боркі Кіраўскага раёна

Узнагароджанне за ўклад у будаўніцтва і рэканструкцыю мемарыяльнага комплексу “Памяці спаленых вёсак Магілёўскай вобласці” ў вёсцы Боркі Кіраўскага раёна

Узнагароджанне за ўклад у будаўніцтва і рэканструкцыю мемарыяльнага комплексу “Памяці спаленых вёсак Магілёўскай вобласці” ў вёсцы Боркі Кіраўскага раёна

За значны ўклад у работу па стварэнні мемарыяльнага комплексу “Памяці спаленых вёсак Магілёўскай вобласці” Ганаровыя граматы раённага Савета дэпутатаў былі ўручаны начальніку будаўнічай брыгады ААТ “Кіраўскае райаграпрамтэхзабеспячэнне” Фёдару Акулічу, машыністу экскаватара ААТ “ПМК-97 Вадбуд” Фёдару Баранчуку, начальніку тэхнічнага аддзела Кіраўскага райспажыўтаварыства Міхаілу Комару, дарожнаму рабочаму філіяла КУП “Магілёўаблдарбуд” ДРБУ-197 Паўлу Лапацінскаму, майстру філіяла “Бабруйскія электрычныя сеткі” Кіраўскі раён электрасетак Яўгену Пятроўскаму, старшыні Паўлавіцкага сельвыканкама Марыне Стафеевай.

Шэрагу арганізацый, устаноў, іх прадстаўнікоў была аб’яўлена Падзяка раённага Савета дэпутатаў.

Далей усіх прысутных запрасілі на экскурсію па мемарыяльным комплексе “Памяці спаленых вёсак Магілёўскай вобласці”, якую правяла настаўнік гісторыі СШ №2 імя К.П.Арлоўскага Валянціна Яскевіч.  Узнагароджанне за ўклад у будаўніцтва і рэканструкцыю мемарыяльнага комплексу “Памяці спаленых вёсак Магілёўскай вобласці” ў вёсцы Боркі Кіраўскага раёна

Узнагароджанне за ўклад у будаўніцтва і рэканструкцыю мемарыяльнага комплексу “Памяці спаленых вёсак Магілёўскай вобласці” ў вёсцы Боркі Кіраўскага раёна

Узнагароджанне за ўклад у будаўніцтва і рэканструкцыю мемарыяльнага комплексу “Памяці спаленых вёсак Магілёўскай вобласці” ў вёсцы Боркі Кіраўскага раёна

Узнагароджанне за ўклад у будаўніцтва і рэканструкцыю мемарыяльнага комплексу “Памяці спаленых вёсак Магілёўскай вобласці” ў вёсцы Боркі Кіраўскага раёна

Узнагароджанне за ўклад у будаўніцтва і рэканструкцыю мемарыяльнага комплексу “Памяці спаленых вёсак Магілёўскай вобласці” ў вёсцы Боркі Кіраўскага раёна

Узнагароджанне за ўклад у будаўніцтва і рэканструкцыю мемарыяльнага комплексу “Памяці спаленых вёсак Магілёўскай вобласці” ў вёсцы Боркі Кіраўскага раёна

Памяць загінуўшых ад рук фашысцкіх карнікаў мірных жыхароў Борак была ўшанавана мінутай маўчання, удзельнікі мерапрыемства ўсклалі кветкі да скульптурнай кампазіцыі “Беларусь – скорбящая мать”, запалілі свечкі ў капліцы ў гонар іконы Божай маці “Взыскание погибших”.
Узнагароджанне за ўклад у будаўніцтва і рэканструкцыю мемарыяльнага комплексу “Памяці спаленых вёсак Магілёўскай вобласці” ў вёсцы Боркі Кіраўскага раёна

Узнагароджанне за ўклад у будаўніцтва і рэканструкцыю мемарыяльнага комплексу “Памяці спаленых вёсак Магілёўскай вобласці” ў вёсцы Боркі Кіраўскага раёна

Узнагароджанне за ўклад у будаўніцтва і рэканструкцыю мемарыяльнага комплексу “Памяці спаленых вёсак Магілёўскай вобласці” ў вёсцы Боркі Кіраўскага раёна

Узнагароджанне за ўклад у будаўніцтва і рэканструкцыю мемарыяльнага комплексу “Памяці спаленых вёсак Магілёўскай вобласці” ў вёсцы Боркі Кіраўскага раёна

Варта адзначыць, што шэраг прадстаўнікоў Кіраўскага раёна быў удастоен Ганаровых грамат і падзяк Магілёўскага аблвыканкама за ўклад у арганізацыю работы па стварэнні мемарыяльнага комплексу “Памяці спаленых вёсак Магілёўскай вобласці” падчас рэспубліканскага свята “Купалле” (“Александрыя збірае сяброў”).

Мы назаўсёды застанемся вернымі традыцыям беларускага народа, захоўваючы і прымнажаючы здабыткі бацькоў і дзедаў, і заўжды будзем шанаваць памяць пра тых, хто абараніў родную зямлю і адстаяў мір у імя будучыні…

Наталля ХАДАКОВА.

Фота Максіма МІКЕШЫНА.

Больш падрабязна чытайце ў раённай газеце “Кіравец”.

 

←Прогноз по валютам: на сколько доллар подешевеет к началу августа?

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика