У суботу па большай частцы Беларусі пройдуць дажджы
Сіноптыкі прагназуюць у Беларусі дажджлівую суботу / БЕЛТА
У суботу, 25 ліпеня, у Беларусі чакаецца павелічэнне воблачнасці, паведамляе Белгідрамет.
Уначы па паўночным захадзе, а ўдзень на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах прагрымяць навальніцы. Вецер будзе паўднёвы, паўднёва-заходні ўмераны, пры навальніцах парывісты.
Уначы прагназуецца 8-14 вышэй за нуль. Удзень паветра прагрэецца да +20...+26, па поўдні краіны чакаецца 27-29 цяпла.
26 ліпеня чакаецца пераменная воблачнасць. Месцамі, пераважна па паўднёвым усходзе Беларусі, пройдуць кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах прагрымяць навальніцы. Вецер будзе ўсходняй чвэрці ўмераны, пры навальніцах — парывісты.
Уначы тэрмометры пакажуць 10-17 са знакам "плюс". Удзень чакаецца 21-27 цяпла, па паўднёвым усходзе будзе да +29.