На Ганцаўшчыне стартавала жніво – 2020. ААТ «Будча», «Люсіна-Агра», «Адраджэнне» яшчэ ў канцы мінулага тыдня пачалі ўборку збожжавых. А вось у ААТ «Хатынічы» не прыступілі да жніва без традыцыйнага абраду «Зажынкі».


У абрадзе прынялі ўдзел старшыня ААТ «Хатынічы» Міхаіл Сергіеня, галоўны аграном гаспадаркі Галіна Пічыц. У знак адкрыцця новага сезону збору ўраджаю яны перарэзалі запаветную чырвоную стужку. Перад пачаткам жніва спявалі і танчылі ў полі хлопчыкі і дзяўчынкі з самабытнага дзіцячага калектыву «Крынічка». А ўдзельніцы народнага гурта «Хатовічы», выконваючы абрадавыя песні, зажалі першыя снапы. Благаславіў хлебаробаў на годную і нялёгкую працу натсаяцель Храма Успення Прасвятой Багародзіцы айцец Сергій.




Дар’я ЗАНЬКА.
Фота з архіву Хатыніцкага СДК.