23 ліпеня дажджы чакаюцца толькі па поўначы Беларусі
22.07.2020 15:30
—
Разное

Удзень 23 ліпеня будзе 17-23 цяпла / БЕЛТА
23 ліпеня ў Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць, паведамляе Белгідрамет.
Уначы месцамі па Віцебскай вобласці, а ўдзень пераважна па паўночнай палове краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. Удзень у асобных раёнах прагрымяць навальніцы. Вецер будзе заходні парывісты.
Уначы прагназуецца 6-12 вышэй за нуль, удзень будзе +17...+23.