Зоя Белохвостик о «Павлинке»: «Мы ўсе – беларускія жанчыны, дзяўчыны – падобныя да яе. Таму што мы беларускі, перш за ўсё»

Источник материала:  
21.07.2020 17:29 — Разное

О Купаловском театре и его легендарном спектакле рассказали в проекте СТВ «Свой путь. Расцвет культуры».

Дмитрий Боярович, СТВ:
З якім колерам ў вас асабіста асацыіруецца спектакль «Паўлінка» у палітры ўсёй беларуcкай культуры, беларускага тэатра? 

Зоя Белохвостик о «Павлинке»: «Мы ўсе – беларускія жанчыны, дзяўчыны – падобныя да яе. Таму што мы беларускі, перш за ўсё»

Павел Латушко, генеральный директор Национального академического театра им. Я. Купалы:
На маё ўражанне, «Паўлінка» – гэта беларускі нацыянальны арнамент. Колер нашага арнаменту на белым фоне. У якім закадавана кніга, якую напісалі нашы папярэднікі, якую чыталі іх паслядоўнікі, якую мы павінны чытаць сёння і перадаць іншым. Гэта колер у гэтым багацці, у гэтым скарбонку нашай нацыянальнай культуры і сусветнай культуры.

Зоя Белохвостик о «Павлинке»: «Мы ўсе – беларускія жанчыны, дзяўчыны – падобныя да яе. Таму што мы беларускі, перш за ўсё»

Николай Пинигин, художественный руководитель Национального академического театра им. Я. Купалы:
Там ёсць яшчэ вельмі важная рыса. Ён ментальна беларускі. Не толькі ў тэксце. Як яны апрануты, як уіх падзеі развіваюцца. Ментальна беларускі. І, канешне, мы паказваем гэта як узор нашай народнай культуры. На яго вельмі цудоўна ходзяць. Як бы хто не хацеў – на яго ходзяць. У школе вывучаюць. Такі брэнд! 

Зоя Белохвостик о «Павлинке»: «Мы ўсе – беларускія жанчыны, дзяўчыны – падобныя да яе. Таму што мы беларускі, перш за ўсё»

Дмитрий Боярович:
Які час зараз пражывае Купалаўскі тэатр? Як на яго паўплывала рэканструкцыя?

Павел Латушко:
Сёння можна сказаць, што Купалаўскі тэатр – проста установа культуры, можа, установа адукацыі. Так. Але і не. Гэта значна больш.

Бо фактычна тэатр выконвае вельмі важную місію – місію асветніцтва. Калі хочаце, гэта – фундамент нашай дзяржаўнасці. Бо ўявіць сябе беларускую дзяржаву без нацыянальнай культуры, нашай мовы, без беларускай драматургіі, беларускага паэтычнага, літаратурнага слова, тэатра немагчыма.

Зоя Белохвостик о «Павлинке»: «Мы ўсе – беларускія жанчыны, дзяўчыны – падобныя да яе. Таму што мы беларускі, перш за ўсё»

Зоя Белохвостик, актриса Национального академического театра им. Я. Купалы:
«Паўлінка» – нездарма так называецца п'еса Купалы. Значыць, яна самая лепшая, самая абаяльная, самая прыгожая, самая рашучая дзяўчына, якая вельмі любіць сваіх бацькоў і паважае іх. Аднак яна нешта пра сябе ведае і вырашае, як ёй жыць далей. Яна тая дзяўчына, якая прыцягвае да сябе моладзь, людзей. Яна вельмі разумная і вельмі таленавітая. Мы ўсе – беларускія жанчыны, дзяўчыны – падобныя да яе. Таму што мы беларускі, перш за ўсё. 

Зоя Белохвостик о «Павлинке»: «Мы ўсе – беларускія жанчыны, дзяўчыны – падобныя да яе. Таму што мы беларускі, перш за ўсё»

Зоя Белохвостик о «Павлинке»: «Мы ўсе – беларускія жанчыны, дзяўчыны – падобныя да яе. Таму што мы беларускі, перш за ўсё»

Екатерина Алейникова, актриса Национального академического театра им. Я. Купалы:
Для мяне гэта спектакль пра сапраўднае, самадданае каханне. Якое можа прайсці розныя цяжкасці. А якія – вы можаце пабачыць, калі прыйдзеце да нас на спектакль. 


 (оригинал новости)
←Гороскоп на 22 июля: Овны будут окружены заботой, а Весам повезёт в финансовых делах

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика