У Кобрыне шмат людзей,  якія неабыякава ставяцца да яго добраўпарадкавання

Источник материала:  
21.07.2020 — Разное
У Кобрыне шмат людзей,  якія неабыякава ставяцца да яго добраўпарадкавання

Марыя ШУСТ (злева) знаёміць Іну Матвеюк з добраўпарадкаваннем тэрыторыі каля дома №131 па вуліцы Пралятарскай;

Кобрыншчына квітнее на вачах – і заслуга ў гэтым не толькі камунальных службаў, але і простых грамадзян. Конкурс па добраўпарадкаванні і ўзорным санітарным утрыманні горада, які штогод арганізуецца Кобрынскім райвыканкамам у чарговы раз паказаў: у Кобрыне шмат людзей,  якія неабыякава ставяцца да яго добраўпарадкавання.

Конкурс праводзіцца ў трох намінацыях: “Лепшае азеляненне балкона, лоджыі”, “Пад’езд узорнага парадку” і “Дом узорнага санітарнага парадку”, – расказвае спецыяліст па сувязях з грамадствам жыллёва-эксплуатацыйнай службы КУШВП ЖКГ “Кобрынская ЖКГ” Іна Мацвяйчук. – Усяго разгледжана каля 20 прэтэндэнтаў, пераможцаў сярод якіх вызначыць кампетэнтная камісія пад старшынствам намесніка старшыні райвыканкама Валянціна Трубчыка, яны атрымаюць дыпломы і грашовыя прызы.


У Кобрыне шмат людзей,  якія неабыякава ставяцца да яго добраўпарадкавання

Балкон у доме №6 па вуліцы Дружбы.

Кожны год у спісе прэтэндэнтаў на званне пераможцаў конкурсу з’яўляюцца новыя імёны. Доказы гэтаму мы ўбачылі на вуліцах горада – дагледжаныя кветнікі, экзатычныя дрэвы і элементы ландшафтнага дызайну ўсё часцей радуюць вока не толькі ў раёнах прыватнай забудовы, але і каля шматпавярховых дамоў. Так, двор дома №131 па вуліцы Пралетарскай, дзе парадкам кіруе старшыня дамавога камітэта Марыя Шуст, нагадвае невялікую аграэкасядзібу – ад колькасці дэкаратыўных раслін разбягаюцца вочы. Як адзначае Марыя Мікалаеўна, кветкі – яе сапраўднае хобі, якое раздзяляе суседка і першы памочнік Яўгенія Каралюк.

Свежасць і навізну стандартным фасадам шматпавярховак надаюць з фантазіяй аформленыя іх жыхарамі балконы. Крэатыўна падыходзяць кабрынчане да афармлення пад’ездаў, свабоднае месца ў якіх усё часцей займаюць не скрыні з бульбай і розным друзам, а жывыя кветкі і карціны.

Кароткая экскурсія па горадзе наглядна прадэманстравала: вельмі часта навядзенне парадку не патрабуе вялікіх сродкаў. Каб стварыць прыгажосць, дастаткова проста мець жаданне.

Дзмітрый БЯЛОЎ.

Фота аўтра. 

 

 

←Выслужилась: для "культовой помощницы" Лукашенко нашли новую работу

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика