«Сваiмi словамi»
11 лiпеня прадстаўнкi Магiлёўскай натарыяльнай акругi прынялi ўдзел у запiсу забаўляльнай праграмы Беларускага тэлебачання «Сваiмi словамi», якая накiравана на папулярызацыю беларускай мовы. У гульні спаборнiчалi каманды Магiлёўскай i Гомельскай натарыяльных акруг. Праграма складалася з шасцi вясёлых конкурсаў, у тым лiку: тлумачым, перакладаем, ужываем, размаўляем, вырашаем крыжаванку.
Магiлёўскую натарыяльную акругу прадстаўлялi натарыус Янiна Кавалёва i метадыст Зiнаiда Танкiх.
У сяброўскай атмасферы прадстаўнікі натарыяту правяралі свае веды ў беларускай мове, адкрывалі для сябе новыя словы і іх значэнні, успаміналі творы беларускіх класікаў – і гэта ўсё на хуткасць, бо дух суперніцтва ніхто не адмяняў. Паслядоўна вырашаючы заданні вядучага Алены Траценка, удзельнікі паспяхова справіліся з прапанаванымі пытаннямi. Кошт гульнi роўны: 430 на 430 балаў.
Запомнілася тлумачэнне каманды Гомельскай натарыяльнай акругi слова «сланяня», якое выклікала не толькі смех у зале, але i прынесла ў яе скарбонку дадатковых 30 балаў ад эксперта праграмы Святаслава Крупенькi «балы па жменьцы ў кiшэньцы».
Эфiр праграмы з удзелам нашых канкурсантаў на Беларускiм тэлебачаннi прызначаны на снежань 2020 года.