Віншаванні прымалі лідары корманарыхтоўчай кампаніі

Источник материала:  
17.07.2020 — Разное

Раённая прафсаюзная арганізацыя Беларускага прафсаюза работнікаў АПК падвяла прамежкавыя вынікі працоўнага спаборніцтва на нарыхтоўцы кармоў
у 2020 годзе. У мінулую сераду старшыня райвыканкама Міхаіл Гулы і старшыня раённага Савета дэпутатаў Галіна Слабоднікава ўручылі Падзячныя пісьмы
і грашовае ўзнагароджанне працаўнікам ААТ “Дабаснянскае” і КСУП “Жылічы”.

Віншаванні прымалі  лідары корманарыхтоўчай кампаніі

Першымі прымалі заслужаныя ўзнагароды дабаснянскія механізатары. Віншаванне лідараў корманарыхтоўкі праходзіла на палетках сельгаставарыства. Міхаіл Гулы ўручыў Падзячныя пісьмы райкама прафсаюза работнікаў АПК і грашовае ўзнагароджанне Міхаілу Галомзіку, які падчас нарыхтоўкі кармоў быў задзейнічаны на кашэнні траў, Канстанціну Калаткову, працаваўшаму на падборы і змяльчэнні зялёнай масы, Сяргею Сямёнаву, які шчыраваў на адвозцы сянажнай масы ад кормаўборачных камбайнаў.
Кіраўнік раёна выказаў механізатарам словы ўдзячнасці за добрасумленнае стаўленне да даручанай справы, пажадаў ім далейшых працоўных перамог і заслужаных узнагарод.
У КСУП “Жылічы” Падзячнае пісьмо было ўручана механізатару Раману Канавалаву, які на кашэнні траў дасягнуў лепшых паказчыкаў сярод трактарыстаў-машыністаў сельгасарганізацый раёна.
Усім механізатарам былі ўручаны вымпелы і наклейкі пераможцаў раённага працоўнага спаборніцтва.
У бліжэйшы час заслужаныя ўзнагароды атрымаюць працаўнікі іншых сельгасарганізацый раёна, якія выйшлі пераможцамі прамежкавых вынікаў на нарыхтоўцы кармоў у 2020 годзе.
Так, на кашэнні траў лепшых вынікаў дасягнулі Генадзь Макаронак з КСУП “Ніва-Барсукі”, на зграбанні траў у валкі – Віктар Зайцаў з ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага”, Арцём Лаўрыненка з КСУП “Жылічы”, Андрэй Слуцкі з ААТ “Кіраўскае райаграпрамтэхзабеспячэнне”, Сяргей Бяляўскі з КСУП “Чырвоны баец”, на падборы і здрабненні траў – Міхаіл Вербенка з ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага”, Валянцін Сулімскі з ААТ “Кіраўскае райаграпрамтэхзабеспячэнне”, Уладзімір Еўдакімаў з КСУП “Ніва-Барсукі”, Віталь Бяляўскі з КСУП “Чырвоны баец”, на адвозцы сянажнай масы ад кормаўборачных камбайнаў – Сяргей Пятроў з ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага”, Уладзімір Шалянгоўскі з РАПТЗ, Аляксандр Кахновіч з ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага”, Ігар Шмялёў з КСУП “Барчыцы-агра”, на нарыхтоўцы сянажнай масы ў палімерную плёнку, прэсаванні сена – Сяргей Гушчын з КСУП “Ніва-Барсукі”, Яўген Рудак з РАПТЗ.
На здымку: механізатар КСУП “Жылічы” Раман Канавалаў, які на кашэнні траў дасягнуў лепшых паказчыкаў, прымае віншаванні ад старшыні райвыканкама Міхаіла Гулага, старшыні райсавета дэпутатаў Галіны Слабоднікавай, дырэктара сельгаспрадпрыемства Андрэя Валынцава.

←Дмитрий Мартинович продолжает проводить встречи с быховчанами

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика