У пятніцу ў Беларусі чакаецца да +28
16.07.2020 15:44
—
Разное

Цёплае надвор'е вяртаецца ў Беларусь / БЕЛТА
У пятніцу, 17 ліпеня, у Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць, паведамляе Белгідрамет.
Уначы месцамі па Брэсцкай і Гродзенскай абласцях, а ўдзень і ў асобных раёнах Гомельшчыны пройдуць кароткачасовыя дажджы, прагрымяць навальніцы. Вецер будзе няўстойлівы слабы, пры навальніцах парывісты.
Уначы прагназуецца 8-14 вышэй за нуль, удзень пацяплее да +22...+28.