У Баранавічах аўтамабіль міліцыі спяшаўся на выклік і перакуліўся
14.07.2020 14:57
—
Разное

На месцы ДТЗ / intex-press.by
У Баранавічах на Фабрычнай вуліцы аўтамабіль міліцыі сыходзіў ад сутыкнення і перакуліўся. Як паведамляе intex-press.by, здарэнне адбылося раніцай 14 ліпеня. УАЗ спяшаўся на выклік, ехаў з уключанымі пробліскавымі маячкамі. У нейкі момант "Газель", якая рухалася наперадзе, пачала паварочваць налева. Кіроўца міліцэйскага аўтамабіля, каб пазбегнуць сутыкнення, вывернуў руль і машына страціла кіраванне.
У аварыі ніхто не пацярпеў, але УАЗ атрымаў пашкоджанні.