Надвор'е на панядзелак: дажджы, навальніцы і да +21
12.07.2020 15:17
—
Разное

Заўтра лепш выходзіць з дому з парасонам / Еўрарадыё
На панядзелак, 13 ліпеня, у Беларусі прагназуюцца дажджы, паведамляе Белгідрамет.
Будзе пераменная воблачнасць. Дажджы пройдуць пераважна па ўсходзе краіны, месцамі — з навальніцамі. Ноччу і раніцай у асобных раёнах - слабы туман.
Ноччу тэмпература паветра складзе ад +6 да +12, днём - ад +13 да +21.