Золатавалютны рэзерв расце

Источник материала:  
08.07.2020 — Разное
Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Міжнародныя рэзервовыя актывы Беларусі на 1 ліпеня, паводле папярэдніх даных, склалі $8795,7 млн (у эквіваленце). За чэрвень золатавалютныя рэзервы выраслі на $916,4 млн (на 11,6 працэнта) пасля зніжэння ў маі на $3,7 млн (на 0,05 працэнта). Асноўным фактарам росту ўзроўню золатавалютных рэзерваў у чэрвені стала паступленне сродкаў ад размяшчэння Міністэрствам фінансаў еўрааблігацый. Таксама павелічэнню рэзерваў садзейнічаў рост кошту манетарнага золата. У чэрвені ўрадам і Нацыянальным банкам выканана знешніх і ўнутраных абавязацельстваў у замежнай валюце на суму каля $287 млн.

Згодна з асноўнымі напрамкамі грашова-крэдытнай палітыкі на 2020 год аб’ём міжнародных рэзервовых актываў на 1 студзеня 2021 года павінен скласці не менш за $7,3 млрд.

БелТА.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

←«Аккуратно с руки забирает и кушает». Чем кормят аиста в белорусской семье, и как он у них оказался

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика