Во время субботних прямых телефонных линий кореличчане говорили о дорогах, воде и автомагазинах

Источник материала:  
08.07.2020 — Разное

Практыка правядзення суботніх прамых тэлефонных ліній з кіраўніцтвам раёна працягваецца ўжо некалькі гадоў. Званкоў стала менш, але сітуацый, якія патрабуюць умяшання старшыні выканкама або яго намеснікаў, усё яшчэ дастаткова.

Во время субботних прямых телефонных линий кореличчане говорили о дорогах, воде и автомагазинах

20 чэрвеня на чарговую суботнюю прамую лінію з намеснікам старшыні райвыканкама Ігарам Лазарэвічам звярнуліся тры чалавекі. Жыхарка вёскі Горная Рута прасіла, каб аўтамагазін прыпыняўся каля ФАПа. На заяўку сяльчанкі зрэагавалі хутка: цяпер магазін на калёсах спыняецца ў зручным для людзей месцы кожны чацвер у 12.30.

Жыхарка вёскі Далматаўшчына звярнулася па дапамогу ў скошванні пустазелля і ўборцы смецця каля суседняга дома, у якім даўно ніхто не жыве. Літаральна праз тыдзень сіламі сельвыканкама тэрыторыя вакол пустуючага дома прыведзена ў парадак.

Жыхара Дубровы хвалявала адсутнасць вады ў водаправодзе, таксама ён пацікавіўся, калі ў іх вёсцы з’явяцца дарожныя знакі для абазначэння населенага пункта. Як высветлілася, парушэнне водазабеспячэння адбылося з-за паломкі свідравіннай помпы. У гэты ж дзень карэліцкія камунальнікі арганізавалі падвоз пітной вады вяскоўцам. Праз тры дні помпа была заменена і водазабеспячэнне адноўлена. У сваю чаргу Карэліцкае ДРБУ-158 зрабіла замову дарожных знакаў у ЗАТ “Фабрыка знакаў”, пасля вырабу яны і будуць устаноўлены.

24 чэрвеня на прамую лінію да Ігара Лазарэвіча патэлефанавалі два чалавекі. Жыхар Быковіч прасіў адрамантаваць вясковую вуліцу. Як паведамілі ў Карэліцкім ДРБУ-158, у ліпені бягучага года ў вёсцы плануецца ямачны рамонт.

Жыхарка Новага Сяла звярнулася з просьбай адрамантаваць дарогу ад вёскі Пагарэлка да Новага Сяла. Ямачны рамонт участка дарогі будзе выкананы ў ліпені бягучага года, запэўнілі ў раённай дарожнай службе.

27 чэрвеня прамую тэлефонную лінію правёў старшыня Карэліцкага райвыканкама Генадзій Шатуеў. Да яго звярнулася тры чалавекі. Так, жыхар аграгарадка Палужжа быў незадаволены тым, як у ДП “Племзавод Карэлічы” апрацоўваюць бульбу насельніцтву ад шкоднікаў. Аказалася, што апрацоўку ад шкодных насякомых на племзаводзе “Карэлічы” ўжо праводзілі тройчы. Аднак па просьбе вяскоўца 29 чэрвеня яе паўтарылі. Як паведамілі ў адміністрацыі ДП “Племзавод Карэлічы”, у першай дэкадзе ліпеня будзе праведзена дадатковая інсектыцыдная апрацоўка другога хлеба ад каларадскага жука.

Паступіўшыя пытанні і іх выкананне знаходзяцца на кантролі раённай выканаўчай улады.

Іна ЛЕЙКА

←Чаще всего белорусы видят аистов. Стали известны итоги международной кампании по наблюдению за птицами

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика