Вадалаз адгаварыў самагубцу скакаць у Свіслач: рака мелкая, можна зламаць ногі

Источник материала:  
02.07.2020 13:11 — Разное
Вадалаз адгаварыў самагубцу скакаць у Свіслач: рака мелкая, можна зламаць ногі
Мост праз Свіслач у Мінску / minsk-old-new.com

Мінскі вадалаз Мікалай Мінькоўскі адгаварыў самагубцу скакаць у Свіслач. Здарэнне адбылося пасля 6-й гадзіны раніцы 2 ліпеня, калі ён на ровары е'хаў на працу. Вадалаз пабачыў, што на мосце праз Свіслач па вуліцы Багдановіча за парэнчамі стаяў мужчына, які відавочна збіраўся скокнуць уніз. Мінькоўскі загаварыў з ім, а сам незаўважна выклікаў міліцыю, паведамляе minsknews.by.

Патэнцыйны самагубца, якому каля 30 гадоў, быў усхваляваны, расказаў пра свае праблемы — у яго нядаўна памёр лепшы сябра. Гутарка працягвалася хвілін 15-20. Вадалаз адгаворваў мужчыну скакаць уніз: "у гэтым месцы рака мелкая, можна зламаць ногі", а пасля яшчэ дадуць штраф за хуліганства. Пакуль яны размаўлялі, прыехалі двое міліцыянераў. Праваахоўнікі падышлі ціха ззаду да мужчыны за парэнчамі і схапілі яго за плечы і рукі. Яго завезлі ў міліцыю для разбіральніцтва.

Мікалай Мінькоўскі здзіўляецца, што прахожыя, якіх было шмат, і рыбакі не звярталі на мужчыну на мосце ніякай увагі.

←Honor X10 Max и Honor 30 Lite представлены официально. Цена - от 240 долларов

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика