Аварыя каля Валожына: мікрааўтобус трапіў пад МАЗ, 7 пацярпелых
02.07.2020 12:33
—
Разное
На месцы аварыі / @pressmvd
У Валожынскім раёне ў аварыю трапіў пасажырскі мікрааўтобус "Ліда — Мінск". Каля 10-й гадзіны раніцы 2 ліпеня на 81-м кіламетры трасы М6 "Мінск — Гродна" ён сутыкнуўся з грузавіком МАЗ, які рухаўся ў спадарожным накірунку. Як паведамляе ў Telegram прэс-служба МУС, пацярпелі 7 пасажыраў мікрааўтобуса, іх завезлі ў бальніцу.
Мяркуецца, што 37-гадовы кіроўца маршруткі заснуў за рулём.