У пятніцу, 3 ліпеня, раніцай магчымы невялікі дождж. Надвор’е — воблачнае з праясненнямі. Вецер — паўночна-заходні — да 7 м/с. Удзень — +22…+23 °С, ноччу — +14…+16 °С.
У суботу, па дадзеных спецыялістаў, чакаецца без ападкаў, з пераменнай воблачнасцю. Удзень — 22…23 градусы вышэй за нуль. Вецер — пераменных напрамкаў — каля 5 м/с. Уначы — 14…16 градусаў са знакам “+”.
5 ліпеня дзённая тэмпература складзе +25…+26 °С. Ападкаў не прагназуецца. Вецер захавае паказчыкі папярэдняга дня. Ноччу — 17…19 градусаў цяпла.
У панядзелак таксама чакаецца да 26 градусаў вышэй за нуль. Вецер — неістотны. Без дажджу. Уначы — ад 16 да 19 цяпла.
“НН”.