Надвор'е ў панядзелак: 30-градусная спякота і навальніцы

Источник материала:  
28.06.2020 14:27 — Разное
Надвор'е ў панядзелак: 30-градусная спякота і навальніцы
Лета ў Беларусі

У панядзелак, 29 чэрвеня ў Беларусі чакаецца 30-градусная спякота з кароткачасовымі дажджамі і навальніцамі. Пра гэта паведамляе Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Прагназуецца пераменная воблачнасць. Дажджы будуць кароткачасовымі, месцамі з навальніцамі. Вецер будзе пераменны: ноччу слабы, днём умераны, пры навальніцы парывісты.

Тэмпература паветра ў ноч на 29 чэрвеня — ад +12 да +18 градусаў па Цэльсіі, днём — да 30 цяпла.

←Александр Лукашенко поздравил юношей и девушек с Днём молодёжи

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика