Субота будзе пераважна сухая, у нядзелю чакаюцца кароткачасовыя дажджы
26.06.2020 16:25
—
Разное

Субота будзе пераважна сухой, а ў нядзелю пройдуць дажджы / БЕЛТА
У суботу, 27 чэрвеня, у Беларусі чакаецца пераважна сухое надвор'е. Толькі днём па захадзе краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі з навальніцамі, перадае Белгідрамет.
Уначы і зранку ў асобных раёнах могуць згушчацца непрацяглыя туманы. Вецер уначы будзе няўстойлівы слабы, удзень — паўднёвы ўмераны, пры навальніцах — парывісты.
Уначы тэрмометры пакажуць 12-18 цяпла, удзень паветра прагрэецца да +25...+31.
28 чэрвеня на большай частцы тэрыторыі Беларусі пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі з навальніцамі. Вецер чакаецца паўднёва-заходні, заходні парывісты.
Уначы прагназуюць 14-19 вышэй за нуль, удзень будзе 21-28 са знакам "плюс".