У сёлетнім жніўні споўніцца 20 год, як Таццяна Максіменка адкрыла першую старонку сваёй працоўнай біяграфіі ў Кіраўскай ЦРБ, 12 з якіх яна – медсястра кабінета інфекцыйных захворванняў паліклінічнага аддзялення.
Штодзень Таццяна Міхайлаўна працуе з хворымі на розныя інфекцыі, аказвае ім дыягнастычную дапамогу, ажыццяўляе дыспансерны нагляд, праводзіць прафілактычную работу
і інш.
Медработнік з пачуццём высокай адказнасці ставіцца да сваёй работы, з павагай і ўвагай – да пацыентаў. Па прызнанні Таццяны Максіменка, не было ніводнага дня, каб яна пашкадавала аб абранай прафесіі.
З нагоды Дня медыцынскіх работнікаў за шматгадовую добрасумленную працу ў галіне аховы здароўя, узорнае выкананне абавязкаў і высокі прафесіяналізм Т.М.Максіменка ўдастоена Ганаровай граматы раённага выканаўчага камітэта.
Фота Максіма МІКЕШЫНА.