Анлайн-канцэрт: BAREZNBURGER KAPELYE жыўцом на Еўрарадыё а 19-й
19.06.2020 14:13
—
Разное

"Музычная археалогія літвацкіх штэтлаў"
19 чэрвеня на Еўрарадыё незвычайны анлайн-канцэрт. У нашай студыі зайграе BAREZNBURGER KAPELYE — квартэт, які выконвае традыцыйную габрэйскую музыку беларускіх вёсак і мястэчак. Мы перанясемся на сто гадоў таму, акунемся ў чароўны сусвет мясцінаў "за рысай аселасці" і пачуем мелодыі, запісаныя ад тутэйшых габрэйскіх музыкаў. Разабрацца ў "Музычнай археалогіі літвацкіх штэтлаў" дапаможа Сяргей Доўгушаў!
Стрым пачнецца а 19-й, далучайцеся!