Да +30 будзе ў Мінску 19 чэрвеня
18.06.2020 16:39
—
Разное

19 чэрвеня ў Беларусі будзе спякотна — да +32 / БЕЛТА
19 чэрвеня ў Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць, паведамляе Белгідрамет.
Месцамі, а ўдзень па большай частцы Брэстчыны і Гродзеншчыны пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах прагрымяць навальніцы. Вецер будзе паўднёва-ўсходні — уначы слабы, удзень умераны. Пры навальніцах прагназуецца парывісты вецер.
Тэрмометры ўначы пакажуць 14-20 вышэй за нуль, удзень чакаецца 26-32 цяпла. У Мінску ўдзень будзе да +30.